Жыццё Святога праведнага Iаана Рускага

01-1-древнейшая икона

СВЯТЫ ПРАВЕДНЫ ІААН РУСКІ

Святы, якога ва ўсім свеце называюць Рускім. Разглядаючы яго вобраз, даешся дзіву: няма прыстойнай, прыхарошанай барады, а прычоска, як у рэкрута-навабранца… Чаму ён святы? Чаму праведны? Чаму рускім названы той, чыё жыццё прайшло ў далечыне ад радзімы? Але “не ты корань трымаешь, але корань цябе”, – так гаворыцца ў Бібліі. Узгадаем пра святога праведнага Іаана Рускага.

 

 

Дзяцінства Янкі

Даўным-даўно, больш за трыста гадоў таму, нарадзіўся хлопчык. На восьмы дзень матуля спавіла яго, бацька запрог каня, і павезлі яны сына да храма. Святар ахрысціў яго Іаанам.

Янка падрастаў, любіў маліцца, слухаць царкоўныя песнапенні. Ён глядзеў на прабітыя цвікамі рукі і ногі Хрыста і шкадаваў Бога.

Рос Янка добрым – увесь у бацькоў.Ох, і цяжка ж пад сонейкам градкі палоць! – уздыхала маці.

– Я сам усё зраблю! – бег да яе маленькі Янка.

Матуля ўсміхалася, а яму міла было на сэрцы, ладна. Добрае сэрца хлопчыка шкадавала і людзей, і жывёл. Захрасне птушка ў невадзе бацькавым, што сушыцца на плоце, — Янка выпусціць…

– Ляці!

03

Пойдуць жабракі вёскаю – дагоніць:

– Калі ласка, пачастуйцеся хлебам!

Да хаты прывядзе, капустнікам накорміць, у дарогу дасць, што ёсць у доме.

– Наш Янка добразычлівы – век будзе жыць не зазнаўшы гора, – казаў бацька.

Але мы не ведаем таго, што будзе праз пяць хвілін. А ўжо праз дзесяць–дваццаць год што станецца – як можам здагадацца?

01 древнейшая икона иоанна русского с клеймами жития

 

Найстаражытнейшая ікона Святога Іаана Рускага

з выявай сцэн яго пакутніцкага жыцця і цудамі

(захоўваецца ў храме ў гонар Святога Іаана Рускага

ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

Салдат

Узросшы, Іаан паступіў у войска. А калі пачалася вайна, забралі яго ў рэкруты — салдаты. Пасумавалі блізкія, ды што зробіш?

– Не бядуйце, – абняў бацькоў Іаан, – лепш маліцеся шчыра за мяне!

У цара Пятра І удосталь было салдатаў, кожнаму выдавалі мундзір, стрэльбу, хлеб ды тытунь. Атрымаў усё гэта таксама і Іаан. Навучаўся ён капаць акопы, застрашваць ворагаў, холаду, голаду ды крыві не баяцца, зносіць боль, ночыць у лесе ды ў полі.

Пачалася вайна з туркамі і татарамі. Іншыя малойцы жонак ў родныя дамы папрыводзілі, дзетак выхоўвалі, Іаан ж пайшоў на вайну нежанаты.

04 прутский поход 1711

Карціна Прутскі паход (фота з інтэрнэта)

Падчас паходу супраць туркаў на рацэ Прут рускія войскі ўзялі ў аблогу турэцкую цытадель. Пачаўся бой. З высокіх муроў цытадэлі туркі і татары стралялі з лукаў, кідалі бомбы. Шмат хто з ваяроў там палёг. Маліліся за свайго Іаана маці з бацькам у роднай вёсцы. Пачуў іх малітвы Гасподзь, жывы іх сын застаўся. Толькі вось няшчасце: трапіў ён у палон. І паплыў на караблі, звязаны ворагамі Іаан. Вялікае мноства такіх самых салдацикаў пакідала родную зямлю, адпраўляючыся ў сіняе мора.

05_Prut_pohod_in_1711

Карта Прутскага паходу 1711 года Вiкiпедыя

 

06_Prut_pohod_in_1711

Прутскі паход 1711 г. Крынiца

 

Скончылася вайна. Але ад Іаана няма звестак.

– Хіба ўжо толькі на тым свете пабачымся, – бедавала маці, узіраючыся ў вакно. Бацька ўздыхаў, хаваючы слёзы. Не ведалі яны, якую славу на тым свеце атрымае іх сын! Але не будзем апераджаць, таму што тут і пачынаецца самае сапраўднае святое жыццё Іаана.

 

Аманат

Зрабіўся Іаан нявольнікам, па-турэцку – аманатам. Даплыў яго карабель да Канстантынопаля (Стамбул). Сталі Іаана клікаць па-грэцку – Янісам. На караблі тым было мноства рускіх аманатаў. Пачалі туркі тых нявольнікаў прадаваць. Купіў маладога рускага раба начальнік конніцы Ага (так у Турцыі называлі паважанага чалавека). Зрабіўся Іаанн нявольнікам Агі.

07_исповедование_веры_Иоанн_Русский

Паланенне Іаана (Фрагмент сучаснай іконы Прападобнага Іаана Рускага з клеймамі жыцця) Крынiца

Жыў Ага ў Пракапіёне (па-турэцку Уркюб), паселішчы турэцкіх ваяроў-коннікаў, лютых у баі янычараў. Мусульмане тых, хто не маліўся Алаху, называлі крыўдным словам “кяфірын” , што значыць “няправільны”, “няверуючы”.

– Гэты рускі кяфірын горш за майго старога барана, – пачуў неяк Іаан. Гэтак казаў Ага да янычараў на базары, калі Іаан цягнуў вазок з перцам і морквай.

– Ён хрысціянін! – зморшчыўся турак з цёмным тварам. – Навошта яму жыць, Ага?

– Э, я за яго нятанна заплаціў, – адказаў Ага, і туркі пачалі смяяцца.

Ага ж пачаў выхваляцца:

– Ён вельмі трывалы: бачыце, як цягне маю калымажку! Хай жыве!

Іаан каціў вазок з агароднінай да хаты свайго гаспадара. Ён быў самотны, як кожны з рабоў. Але разам з ім быў Бог.

– Госпадзе Іісусе Хрысце, Сыне Божы, злітуйся нада мной грэшным, – шаптаў Іаан, веруючы, што Бог яго любіць і чакае ў Царстве Нябесным.

Ага хацеў прымусіць Іаана маліцца Алаху. Ён біў нявольніка, не даваў есці, ды ўвыніку так раззлаваўся, што спаць не мог.

– Можа прадамо яго? Ты ж сон згубіў, – казала да Агі жонка, падаючы мужу малако з мёдам – лекі ад бяссоння.

– Я прымушу яго адмовіцца ад рускай веры! – крычаў Ага.

Але Іаан цвёрда гаварыў:

– Я твой слуга. Але я чалавек. У мяне ёсць Бог Іісус Хрыстос. Ён даў мне жыццё, бацьку і маці, Радзіму, Сваю любоў. Ён памёр за мяне на крыжы. І я гатовы памерці за Яго. Бо жыццё – гэта крыж, дадзены мне Богам.

– Ты вар’ят! Якое жыццё Ён табе даў? – злаваўся Ага. – Мой самы горшы конь жыве лепш за цябе. За гэта ты дзякуеш Хрысту? Памаліся Алаху і я цябе вызвалю! Ты будзеш вольным, паедзеш да хаты, распавядзеш усім пра Алаха!

– Няма свабоды без Хрыста. Бог лепш ведае, што мне на карысць. Я не магу зрабіцца здраднікам.

– Дзеля Алаха і ў яго імя я пакараю цябе, неразумны раб! – гразіўся Ага.

08 исповедание веры Иоанном Русским современная роспись Прокопион Эвбея

Iспаведанне веры (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

Пакуты Іаана

Шмат гора знёс Іаан. Аднойчы Ага паклікаў катаў і штурхнуў да іх свайго нявольніка са словамі:

– Прывядзіце яго да мяне з ухвалай Алаху!

– Слухаемся цябе, гаспадар! – каты пакланіліся гаспадару і схапілі Іаана. “Госпадзе, дай мне моцы застацца Тваім!” – маліўся Іаан, ідучы на пакуты.

Білі Іаана кіямі ды папругамі. Ён сцякаў крывёй. Распечаным жалезным шаломам спалілі валасы і скуру на галаве. Каты цалкам закапалі хрысціяніна ў гнойную кучу. Але нават з-пад смуроднай кучы яны чулі голас Яна:

– Застаюся з Хрыстом!

Каты палохаліся: чаму ён не памірае?

– Хрыстос ратуе мяне. Неразумныя вы! – шкадаваў іх Іаана. – Так, я зранены, змардаваны, збіты. Цела маё плача і сцякае крывёй. Але душа ў радасці. Я ні за што і ні на каго не памяняю Хрыста. Толькі аднаго баюся – згубіць Яго любоў.

– Як жа ты трываешь, як церпішь гэткі боль ? – пыталіся туркі, разглядаючы раны і апёкі.

– Я заўсёды адчуваю перад сабой Збаўцу, вось і ўся таямніца, – Іаан уздымаў вочы да неба.

Древняя икона Святого Праведного Иоанна Русского

Старажытная iкона Святога Іаана Рускага (фота з інтэрнэта)

Каты міжволі здзіўлена, з жахам глядзелі ўверх.

– Дзе той, з кім ты размаўляешь?

– Ён тут, побач. І Ён плача аб вас, сябры…

– Ты называешь нас сябрамі? Мы забівалі цябе! Можа ты сышоў з нябёс? Адкажы: ты Анёл?

– Я рускі жаўнер. Я грэшнік і раб Божы. Мне лёгка прымаць удары за Яго. Калі вы палілі мае валасы, я згадваў цярновы вянец на маім Збаўцы. Я думаў аб тым, што хоць бы трохі палягчаю Яго пакуты…

– Кяфірын, ты адзін тут і ніхто з вашых не пахваліць цябе… Чаго ж ты чакаеш – смерці ў гнойнай кучы?

– Я мару пабачыць Хрыста майго.

Каты ўзялі пад рукі знясіленага Іаана і павялі яго да Агі.

– Вось твой нявольнік, Ага. Толькі смерць разлучыць яго з Хрыстом. Калі загадаешь – мы заб’ем гэтага раба. Калі зможам…

Але гаспадар адмовіўся забіваць Іаана.

– Шаленец! – размахваў ён пугай. – Ты ўсяго толькі раб! Я набыў цябе разам з душой!

– Паслухай мяне, Ага, — адказваў Іаан. – Я хрысціянін. Нягледзячы на тое, што ты купіў мяне, я буду служыць Нябеснаму Ўладару гэтак жа, як мае бацька і маці. Ці мажліва памяняць на іншых продкаў, Радзіму, душу, Бога? Праведнай веры родзічаў маіх не зракуся! У хрысціянстве я нарадзіўся, хрысціянінам і памру.

– Ты верны чалавек, раб, няздрадлівы, – Ага ў роздумах пачухаў чало пад чалмой ды адклаў пугу. – Ты варты павагі і, мажліва, ты маешь рацыю.

10 янычары

Янычары (фота з інтэрнэта)

 

У стайні

З таго часу Ага часцяком спяшаўся да слугі паразмаўляць, параіцца. Ён бачыў, што Ян разумнейшы і годнейшы за многіх мусульманаў.

Аднойчы, пасля вайсковага паходу, Ага, павячэраўшы, прамовіў:

– Жонка, ты ж ведаешь нявольніка Іаана…

– Так, ён рускі. І нягледзячы на тое, што хворы, вельмі працаздольны…

– Ён мудрагелісты і моцны духам. Ён не здрадзіў свайму Богу, значыцца, не здрадзіць і мне. Хачу яго ўзнагародзіць.

– Ах, мой спадар, зрабі яму добрае! Бо як ён з’явіўся, то ў нас золата паболела. Ён моліцца аб нашых дзетках, — пахваліла турчанка Іаана. – Яго трэба берагчы.

Ага ўздыхнуў. Ён даўно шкадаваў аб тым, што мардаваў Іаана.

– Як ты яго ўзнагародзіш, Ага? – з цікавасцю запыталася жонка і адразу дадала:

– Толькі не давай яму волю. Без такога памагатага с гаспадаркай будзе спраўляцца вельмі складана…

– Хіба я даверу яму працу ў стайні, — вырашыў Ага. – Коні янычарам лепш за сяброў. Трэба, каб дагладаў іх чалавек з ладнымі рукамі. Такімі, якія мае Іаан.

Жонка Агі ўзрадавалася, што добры чалавек застанецца ў іх.

Удзень і ўначы Іаан даглядаў коней. Стаміўшыся, клаўся на сена ў кутку.

11 иоанн русский ухаживает за конями

Праца ў стайні (Фрагмент сучаснай іконы Прападобнага Іаана Рускага з клеймамі жыцця) Крынiца

 

– Госпадзі, дзякую Табе за тое, што Ты ўшанаваў мяне грэшнага, шчасліва ляжаць у яслях, як Ты! – з расчуленнем здзіўляўся Ян.

– Сам Гаспадзь выбраў сабе яслі ў якасці ложачка, — распавядаў ён каням. – Паглядзіце, конікі! Якой ухвалою ўшанаваў мяне Гасподзь! – Іаан уздымаў рукі, смяяўся, і салома шумацела пад яго хударлявай спінай.

Так міналі дзень па дню, год за годам.

Іаанава таямніца

– Спадар мой, Іаан ужо не малады, яму патрэбны мяккі ложак і спакой, — звярнулася аднойчы да Агі яго жонка. – Цяжка яму ў стайні. Зганяць нас людзі, асудзяць, — усё ж селішча ходзіць да Іаана…

Пагалоска аб тым, што ў Агі з Пракапіёна жыве дзіўны чалавек Іаан, дайшла ў далёкія паселішчы. Грэкі, туркі, армяне – усе прасілі яго памаліцца. Хворыя здаравелі пасля малітваў Іаана, дзяўчыны выходзілі замуж, а тыя, хто раней не мог наскрабаць мукі на хлеб, рабіліся больш заможнымі.

Ага чысціў стрэльбу. Ён вырашыў. Каля адрыны ёсць невялікая хатка. Там будзе зберагацца салома. Хай прыбярэ салому і жыве ў будыначку.

– Там суха, цёпла і няма стайнявага паху! – узрадавалася жонка Агі. – А я дабяру яму якую-небудзь старую вопратку, койдру ды яшчэ што-небудзь…

Жанчына выправілася да куфараў.

Іаан з самага дзяцінства ўпадабаў спаць у пуні. Жыццё у стайні нагадвала яму родны дом. Ён адмовіўся перабірацца ў маленькую хатку. Штоночна Іаан маліўся ў стайні. Пра гэта ведалі толькі маўклівыя конікі. Ён станавіўся на калені і стайня напаўнялася ззяннем. У гэтыя імгненні канюшня дзіўна пахла, Іаан змяняўся. Маліўся ён да самой раніцы, пасля трохі адпачываў на сене, укрыўшыся старым кажухом.

Удзень Іаан працаваў і спяваў песні з дзяцінства. Родная мова была яму саладзейшая за халву, якая ўдосталь прадавалася на базары Пракапіёна. Іаан еў хлеб, запіваючы вадой. Толькі ў святы ён ужываў садавіну і рыбу. Жонка Агі прынесла стракаты дыван ды цёплую коўдру. Але Іаану былі не патрэбныя ані дыван, ані коўдра, анічога зямнога. Ён прыняў падарункі, каб не пакрыўдзіць турчанку сваёй адмовай, але паклаў іх падалей.

Была ў Іаана яшчэ адна таемная радасць. Над домам Агі, на скале, стаяў старажытны храм вялікамучаніка Георгія Пераможца. У храме было сціпла: мала абразоў, павыціраныя дыванкі. У святара грэка часцяком не хапала грошай на свечкі. Кожную суботу туды прыходзіў Іаан, чытаў малітвы, плакаў пра грахі, правіны, прычашчаўся. Гэтым і жыў.

13 дом аги прокопион угрюп

Дом Агі Крынiца

13 конюшня прокопион угрюп

Стайня. Крынiца

 

14 Пещерная церковь святого Георгия Ургюп

Храм вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў скале Крынiца

14 Пещерная церковь святого Георгия Ургюп алтарь

Храм вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў скале Крынiца

 

Цуд пра страву

Жыццё Іаана змянілася. Яго гаспадар стаў больш заможным і дабрэйшым, дапамагаў бедным. Вітаючыся, яму кланяліся на вуліцы: — Добры дзень, шаноўны Ага! Хай твая хата будзе поўнай золата і дзяцей!

Ага марыў патрапіць у Меку, святое для мусульманаў месца. Урэшце ён сабраў караван каней і вярблюдаў ды выправіўся ў цяжкі далёкі шлях. Дзікія зверы, рабаўнікі, пясчаныя буры – шмат небяспекі ў пустыне. Доўгім было падарожжа. Жонка і дзеці сумавалі. Іаан маліўся за Агу.

Аднойчы ў хату прыйшлі госці. Іаан падаваў плоў, кожнаму – асобны паўмісак.

– Майму мужу падабаецца плоў, — уздыхнула гаспадыня. – Такі смачны плоў сёння… Мне б так хацелася пачаставаць ім Агу! Вось каб быў у мяне дыван-самалёт – дык адправіла б любаму поўную чашу!

Іаан кажа:

– Гаспадыня, я адпраўлю плоў да Агі!

Госці рассмяяліся:

– Ён жартаўнік!

Але Іаан не жартаваў. Гаспадыня загадала кухару даць яму паўмісак плову.

– Не інакш, як задумаў паласавацца, – кпіў адзін з гасцей. Туркі засмяяліся зноў.

Іаан прынёс плоў да стайні. Там ён стаў на калені і шчыра ад душы папрасіў:

– Веру, Госпадзе, і малюся, каб паднялася страва гэтая ў паўміску ды перанеслася ў Мекку, на стол майго гаспадара. Страва знікла.

Калі нявольнік вярнуўся ў дом, санлівыя ад раскошнага абеду госці ўжо сыходзілі.

– Плоў ў Мецы, – сказаў Іаан.

Усе гаманліва развесяліліся.

– Смачна паласаваўся? – турак папляскаў яго па худым жываце.

Іаан пайшоў. Госці рагаталі:

– Плоў у Мецы! Так хутка! А-ха-ха!

15 плов иоанн русский клеймо 1svioanrus6

Цуд пра плоў (Фрагмент сучаснай іконы Прападобнага Іаана Рускага з клеймамі жыцця) Крынiца

 

 

чудо о плове

Цуд пра плоў (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

Іаан стаў на каленіі ад душы падзякаваў Богу.

Ішоў час. Ага вярнуўся дадому.

– Жонка, кліч гасцей! – сказаў Ага, абдымаючы дзяцей. — Я маю што распавесці! Я бачыў цуд!

Урэшце ўсе селі да стала.

– Распавядзі пра Меку!

– Распавяду…

Ага аглядзеў гасцей ды выцягнуў з-пад халата медзяны паўмісак:

– Гэта – дзіўны цуд, што здарыўся са мной ў Мецы. Паглядзіце на гэты паўмісак.

Але гэта быў самы звыклы посуд.

– На ім, як і на ўсім начынні ў хаце, напісана маё імя, – сказаў гаспадар.

– І што з таго? – запытаўся малады нецярплівы янычар, углядаючыся ў гравіроўку.

– А вось што…– працягнуў Ага. – Як паўмісак патрапіў ў Меку, да таго ж поўны гарачага плову?

– Здаецца, я разумею… – сказала гаспадыня.

– Пасля намазу ў вялікай мячэці я вярнуўся ў гасцініцу. Ключ ад пакою быў толькі ў мяне. Я згаладаўся і пазваніў. Але, не паспеў адкласці званочак і паклікаць слугу, каб загадаць прынесці абед, як пабачыў на стале плоў!

– Ах! – у адзін голас усклікнулі госці.

– Я не мог зразумець, хто прынёс яго, — працягнуў Ага, — як змаглі адамкнуць дзверы? І тут я зразумеў, што гэты медзяны паўмісак – з маёй хаты. Надпіс! Я пачаставаўся пловам – ён не быў падобны да трызнення. Страва была сапраўдная, а паўмісак не знік нібы сон – вось ён!

Ага назваў дзень і час, калі еў плоў у Мецы. Усе згадалі: акурат тады яны пацяшаліся з Яна.

17 чаша турка

Медзяны паўмісак Агі

 

17 чаша Аги

 

Скон

У сорак год Іаана адолелі хваробы, знясіленне і заўчасная старасць. Ён злёг. Ага разам з жонкай адрамантавалі хатку каля стайні ды ўгаварылі Іаана перайсці туды. Але ён не сышоў са стайні, дзе маліўся дваццаць год. Цяжкае праведнікава жыццё сканчалася. Коні сумавалі.

Іаану хацелася прычасціцца перад смерцю. Слабым знясіленым голасам ён паклікаў сябра – нявольніка:

– Прывядзі да мяне святара…

Неўзабаве на парозе стайні з’явіўся святар з храма на гары. У яго не было з сабой ані дараносіцы, ані Чашы. Але ён прыняў споведзь Іаана і добраславіў да прычашчэння. Іаанавы вочы пачырванелі ад слёз. Тады святар, азіраючыся, вынуў з кішэні расы яблык. Ён баяўся, што туркі адымуць Святыя Дары, таму схаваў іх у яблык, асцярожна выняўшы з яго асяродак. Іаан прычасціўся. Вочы яго заплюшчыліся. Святая душа адразу сустрэлася з Госпадам. Лёгкае хударлявае цела ляжала ў стайні, але душа радавалася на нябёсах.

18 иоанн русский причащение в яблоке

Прычашчэнне Святых Дараў, схаванымi ў яблыку (Сучасная iкона)

 

18 иоанн русский причащение в яблоке современная роспись

Святыя Дары ў яблыку (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

На пахаванні Іаана ўсе плакалі. Цела яго Ага накрыў самым дарагім дываном. Грэкі перанеслі Іаана ў царкву святога Георгія, дзе і пахавалі.

У лістападзе 1733 года Іаан з’явіўся ў сне святару, што яго прычашчаў, і сказаў, што яго мошчы будуць нятленнымі. Так яно і сталася.

19 нетленные мощи

Здабыццё нятленных мошчаў (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

19 нетленные мощи св прав Иоанна Русского

Нятленныя мошчы Iаана Рускага

 

 

Ян у раі дапамагае людзям

Як жывога, людзі прасілі Іаана маліцца за іх у раі. І дапамога прыходзіла. Невідушчыя пачыналі бачыць, глухія – чуць, апантаныя бесамі – супакойвацца. Вялікае мноства цудаў ды радасці было людзям па малітвах Іаана.

20 исцеление расслабленной мусульманки

Іаан Рускі ацаляе расслабленую мусульманку (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

21 держит крышу

Іаан Рускі прытрымаў дах, каб выратаваліся навучэнцы. (Сучасны роспіс храма Святога Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя)

 

Іаана пачалі зваць святым і праведным. Чаму праведным? Гэта азначае – правільным. Таму што ён нікому не ўчыняў злога, толькі добрае, дараваў крыўды. Таму што рабіць добрае, дараваць, прабачаць – гэта правільна, а рабіць злое ды помсціць – няправільна.

Такім чынам рускі праведнік праславіўся сваёй любоўю да Бога і людзей. І каб святы праведны Іаан Рускі дапамагаў і табе, і мне, і ўсім людзям, трэба казаць:

“СВЯТЫ ПРАВЕДНЫ  ОЙЧА  ІААНЕ,  МАЛІ  БОГА  АБ  НАС!”

Икона Святого Праведного Иоанна Русского

Святы праведны Іаан Рускі

 

 

23 храм нео прокопион

Храм Святога праведнага Іаана Рускага ў Неа Пракапіён, Эўбея, Грэцыя

 

 

КРЫНІЦЫ:

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Теги: